Патрабаванні да прыёму выхаванцаў у дзіцячы сад
1. Першасны прыём выхаванцаў ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца па прадастаўленні даведкі аб стане здароўя дзіцяці, выдадзенай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. Штодня праводзіцца ранішні прыём дзяцей, які прадугледжвае апытанне выхавацелямі законных прадстаўнікоў аб самаадчуванні выхаванца і візуальную ацэнку стану яго здароўя. Пры падазрэнні на захворванне выхаванец накіроўваецца з законным прадстаўніком на агляд у медыцынскую ўстанову.
3. Выкарыстанне ртутных тэрмометраў у групах, у тым ліку для правядзення тэрмаметрыі цела пры ранішнім прыёме выхаванцаў, забараняецца. Выяўленыя на працягу дня хворыя выхаванцы павінны быць ізаляваныя ад здаровых выхаванцаў у ізалятар да прыходу законных прадстаўнікоў.
4. Пасля перанесенага захворвання законныя прадстаўнікі павінны прадастаўляць даведку ад урача.
5. Выхаванец павінен прыходзіць у групу установы дашкольнай адукацыі чыстым і ахайна апранутым, мець зменны абутак, бялізну, спартыўную форму.